Патэнтаванне ў Рэспубліцы Беларусь

Сарты раслін. Як падаць заяўку?

Сорт расліны – група раслін у рамках ніжэйшага з вядомых батанічных таксонаў, якая можа быць вызначана ступенню праяўлення прыкмет, i якая з'яўляецца вынікам рэалізацыі дадзенага генатыпу або камбінацыі генатыпаў, адрозных ад любой іншай групы раслін ступенню выяўленасці хаця б адной з гэтых прыкмет і можа разглядацца як адзінае цэлае з пункту гледжання яе прыдатнасці для ўзнаўлення ў нязменным выглядзе цэлых раслін гэтай групы.

Сорту расліны надаецца прававая ахова, калі ён з'яўляецца новым, адрозным, аднастайным і стабільным.

Права на сорт расліны ахоўваецца дзяржавай і засведчваецца патэнтам на сорт расліны (далей – патэнт). Патэнт дзейнічае на працягу 25 гадоў з даты рэгістрацыі сорта ў Дзяржаўным рэестры сартоў раслін Рэспублікі Беларусь, што ахоўваюцца. Адначасова рэгіструецца найменне сорта расліны. Аўтару выдаецца пасведчанне селекцыянера.

Заяўка на выдачу патэнта на сорт расліны (далей – заяўка) падаецца ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 года «Аб патэнтах на сарты раслін».

Разгляд заяўкі, правядзенне экспертызы заяўкі з прыцягненнем Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін, прыняцце рашэння аб выдачы ці аб адмове ў выдачы патэнта, дзяржаўную рэгістрацыю сорту расліны, выдачу патэнта, публікацыю звестак аб заяўках і патэнтах ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўка павінна ставіцца да аднаго гатунку расліны і змяшчаць наступныя дакументы:

Да заяўкі павінны быць прыкладзены:

  • дакумент, які пацвярджае аплату патэнтнай пошліны за падачу і правядзенне папярэдняй экспертызы заяўкі (плацежная інструкцыя або яе копія з адзнакай банка аб выкананні), і (або) дакумент, які пацвярджае права на льготы па яе аплаце (рэквізіты для аплаты патэнтных пошлін);
  • даверанасць у выпадку падачы заяўкі праз патэнтнага паверанага;
  • завераная копія першай заяўкі (г. зн. заяўкі, пададзенай у адну з дзяржаў-удзельніц Міжнароднай канвенцыі па ахове новых сартоў раслін ад 2 снежня 1961 года) у выпадку запытання дазволу на яе прыярытэт.

Сорт расліны пазначаецца найменнем з указаннем яго батанічнага таксона. Найменне сорту расліны павінна быць кароткім, дазваляць ідэнтыфікаваць сорт расліны, адрознівацца ад найменняў ўжо існуючых сартоў раслін такога ж або блізкага батанічнага таксона, не павінна ўводзіць у зман адносна ўласцівасцяў, паходжання і значэння сорту расліны або адносна асобы аўтара (сааўтараў) сорту расліны або патэнтаўладальнiка.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб патэнтах на сарты раслін

Публікацыя звестак аб заяўках на выдачу патэнтаў на сарты раслін і аб патэнтах на сарты раслін



Зварот да спісу