01.08.2022

16 жніўня 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) правядзе навучальны анлайн-курс «Прафесійная дзейнасць ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці».

У адпаведнасці з пунктам 27 Палажэння аб парадку правядзення атэстацыі прэтэндэнтаў на атрыманне пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка, выдачы пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка, унясення ў яго змяненняў і (або) дапаўненняў, прадаўжэння тэрміну дзеяння, анулявання і спынення яго дзеяння, выдачы яго дубліката, уліку пасведчанняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2007 г. № 148 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2006 г. № 615», пунктам 24.2 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, разам з дакументамі, неабходнымі для прадаўжэння тэрміну дзеяння пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, ацэншчык павінен прадставіць у атэстуючы орган копію дакумента аб адукацыі, які пацвярджае ўсваенне апошнія 5 гадоў зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў, якая рэалізуецца НЦІУ, па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 12 жніўня 2022 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Вверх