На Біржу ІУ НЦІУ паступілі новыя камерцыйныя прапановы

29 августа 2024

Паслугі і інфармацыя

На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ размешчаны новыя камерцыйныя прапановы на вынаходствы ад арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Патэнтаўладальнік – дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»:

  • «Прапітка вермікулітавая для павышэння вогнеўстойлівасці шклотканіны» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24121);
  • «Спосаб ачысткі раствора хларыду натрыю ад арганічных аміназмяшчальных прымешак і іёнаў магнія і кальцыя» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24070).

Патэнтаўладальнік – дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»:

  • «Злучнае для вырабу тэрмаўстойлівага прэпрэга і тэрмаўстойлівы прэпрэг» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 23963);
  • «Спосаб пазапечнай апрацоўкі жалезаугляродзістага сплаву» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24086).

Патэнтаўладальнік – дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»:

  • «Прылада для назірання аб'екта ва ўмовах абмежаванай бачнасці» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24061).

Патэнтаўладальнік – адкрытае акцыянернае таварыства «НВА Цэнтр»:

  • «Паветраны цэнтрабежна-інерцыйны класіфікатар» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 21823).

Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ