24.07.2025

23 ліпеня 2025 г. загадам генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці № 103 зацверджаны Метадычныя рэкамендацыі па прававой ахове сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау).

Метадычныя рэкамендацыі ў асноўным накіраваны на садзейнічанне зацікаўленым асобам у вырашэнні пытанняў, звязаных з забеспячэннем прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау), атрыманых поўнасцю або часткова за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, у тым ліку дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, а таксама дзяржаўных пазабюджэтных фондаў (дзяржаўныя сродкі) пры ажыццяўленні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

У рэкамендацыях разглядаюцца пытанні:

  • прыняцця рашэння аб неабходнасці і формах аховы выніку інтэлектуальнай дзейнасці;
  • забеспячэння прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау);
  • распрацоўкі і зацвярджэння пераліку звестак, якія падлягаюць ахове ў арганізацыі ў якасці сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау);
  • прыняцця рашэнняў аб аднясенні звестак да сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау);
  • парадку ўстанаўлення рэжыму камерцыйнай таямніцы ў дачыненні да сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) у арганізацыі;
  • распараджэння сакрэтамі вытворчасці (ноу-хау), у прыватнасці праз заключэнне дагавора аб перадачы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау).

Палажэнні носяць рэкамендацыйны характар і не прымяняюцца ў дачыненні да вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, якія ахоўваюцца ў рэжыме дзяржаўных сакрэтаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх