Зацверджаны метадычныя рэкамендацыі па забеспячэнні прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау)
24 июля 2025
Паслугі і інфармацыя
23 ліпеня 2025 г. загадам генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці № 103 зацверджаны Метадычныя рэкамендацыі па прававой ахове сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау).
Метадычныя рэкамендацыі ў асноўным накіраваны на садзейнічанне зацікаўленым асобам у вырашэнні пытанняў, звязаных з забеспячэннем прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау), атрыманых поўнасцю або часткова за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, у тым ліку дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў, а таксама дзяржаўных пазабюджэтных фондаў (дзяржаўныя сродкі) пры ажыццяўленні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
У рэкамендацыях разглядаюцца пытанні:
- прыняцця рашэння аб неабходнасці і формах аховы выніку інтэлектуальнай дзейнасці;
- забеспячэння прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау);
- распрацоўкі і зацвярджэння пераліку звестак, якія падлягаюць ахове ў арганізацыі ў якасці сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау);
- прыняцця рашэнняў аб аднясенні звестак да сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау);
- парадку ўстанаўлення рэжыму камерцыйнай таямніцы ў дачыненні да сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) у арганізацыі;
- распараджэння сакрэтамі вытворчасці (ноу-хау), у прыватнасці праз заключэнне дагавора аб перадачы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау).
Палажэнні носяць рэкамендацыйны характар і не прымяняюцца ў дачыненні да вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, якія ахоўваюцца ў рэжыме дзяржаўных сакрэтаў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ