18.02.2025

На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчаны новыя камерцыйныя прапановы.

Патэнтаўладальнік – міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт». Прадстаўлены камерцыйныя прапановы на вынаходствы:

  • «Стэнд для выпрабавання механічнай перадачы» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24474), прызначаны для выпрабаванняў па выяўленні значэнняў кінематычных характарыстык механічных перадач;
  • «Прылада для выяўлення значэнняў кінематычных хібнасцяў механічнай перадачы» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 24475), прызначаная для вызначэння значэнняў кінематычных хібнасцяў механічных перадач.

Патэнтаўладальнік – А. І. Качаткоў. Прадстаўлена камерцыйная прапанова на карысную мадэль:

  • «Электронная прылада» (патэнт Рэспублікі Беларусь № 12238), якая адносіцца да вобласці бесправадной сувязі і тычыцца стварэння канструкцыі надзейнай ў выкарыстанні, кампактнай і простай у вырабе электроннай прылады з гнуткім дысплеем.

Азнаёміцца з іншымі камерцыйнымі прапановамі можна па спасылцы.

Звяртаем увагу, што на Біржы ІУ з'явілася магчымасць азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі на заключэнне дагавораў франчайзінгу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ

Вверх