На афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у раздзеле «Актуальна» карыстальнікам даступная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «Дзяржаўны рэестр аб'ектаў права прамысловай уласнасці НЦІУ» (АІС «Рэестр АППУ»).
Платформа дазваляе карыстальніку проста і бясплатна атрымаць звесткі аб вынаходствах, карысных мадэлях, прамысловых узорах, сартах раслін, тапалогіях інтэгральных мікрасхем, таварных знаках і знаках абслугоўвання, а таксама геаграфічных указаннях з адпаведных дзяржаўных рэестраў Рэспублікі Беларусь.
Перавагі сістэмы:
Доступ да АІС «Рэестр АППУ» ажыццяўляецца праз любы браўзэр, што робіць яго даступным для ўсіх жадаючых. Мабільная версія дазваляе працаваць з юрыдычна значнымі дакументамі ў любы час і ў любым месцы.
Для пачатку працы дастаткова перайсці па адрасе www.reestr.ncip.by і прайсці рэгістрацыю з выкарыстаннем электроннай пошты. Падрабязныя інструкцыі і кантактная інфармацыя – па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фото: НЦІУ