На бясплатным рэсурсе, створаным Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, размешчана кароткая інфармацыя аб заяўках або ахоўных дакументах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, таварныя знакі, геаграфічныя ўказанні і сарты раслін, якія паступілі ў нацыянальныя патэнтныя ведамствы многіх краін свету або былі апублікаваны ў гэтых ведамствах на працягу апошняга каляндарнага года. Пералік усіх прадстаўленых на сайце дзяржаў разбіты на групы па іх назвах і забяспечаны алфавітным паказальнікам, што палягчае пошук і сартаванне атрыманых даных.
Інфармацыйны фонд рэсурсу ўключае ў сябе звесткі аб заяўках і зарэгістраваных аб'ектах права прамысловай уласнасці, аб размеркаванні заявак і патэнтаў па вядучых тэхнічных галінах, аб колькасці дзеючых нацыянальных ахоўных дакументаў, суадносінах укладаў нацыянальных і замежных заяўнікаў, краінах паходжання заявак, пададзеных заяўнікамі-замежнікамі, і краінах замежнага патэнтавання розных аб'ектаў заяўнікамі-рэзідэнтамі і інш.
Рэсурс карысны для самых розных карыстальнікаў – ад вынаходнікаў да спецыялістаў па статыстыцы і патэнтнай аналітыцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: САІУ