19.04.2023

26 красавіка 2023 г. Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ) правядзе дзень адчыненых дзвярэй у Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці.

У ходзе дня адчыненых дзвярэй у канферэнц-зале РНТБ адбудзецца штогадовы Рэспубліканскі семінар па актуальных пытаннях інтэлектуальнай уласнасці.

Акрамя таго, у гэты дзень з 14.00 да 18.00 патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь акажа кансультацыйныя паслугі па пытаннях афармлення правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, таварныя знакі і інш.).

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна даведацца па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх