У рамках супрацоўніцтва Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій як цэнтра камерцыялізацыі інавацый дзяржаў-удзельніц Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД на перыяд да 2030 г. з Фондам «Сколкава» спецыялістамі платформы Sk RnD Market ажыццяўлена дапрацоўка платформы, якая са жніўня 2023 г. дазваляе беларускім арганізацыям бясплатна рэгістравацца і працаваць на дадзенай платформе – размяшчаць, знаходзіць заказы на навукова-даследчыя і вопытна-канструктарскія работы (НДВКП) або іншыя паслугі.
Асноўныя мэты і задачы платформы:
Даведка:
Платформа Sk RnD Market – інструмент Фонду «Сколкава», адкрыты ў 2022 г., для пошуку выканаўцаў і заказчыкаў на НДВКП, рэінжынірынг, прататыпіраванне, выпрабаванні, праекты метралогіі і біямедыцыны. На бягучы момант на платформе зарэгістравана больш за 1800 арганізацый, размешчана больш за 1400 заявак на суму больш за 4,5 млрд рас. руб.
Больш падрабязна аб платформе па спасылцы.
Па матэрыялах РЦТТ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).