25.09.2024

Штогод 25 верасня фармацэўтычная грамадскасць адзначае Сусветны дзень фармацэўта.

Дата правядзення прафесійнага свята была абраная не выпадкова – у гэты дзень у 1912 г. была створана Міжнародная фармацэўтычная федэрацыя (FIP). Мэта FIP – спрыяць ўсім відам дзейнасці, якія дапамагаюць выкананню фармацэўтамі сваёй ролі, а таксама забяспечваюць абарону іх правоў і інтарэсаў.

Штогод Саветам FIP вызначаецца лозунг Сусветнага дня фармацэўта. У 2024 г. ён праводзіцца пад дэвізам «Фармацэўты: задавальненне патрэбаў сусветнай аховы здароўя».

Сёння патэнтаванне гуляе важную ролю ў абароне інтэлектуальнай уласнасці і стымуляванне інавацый у фармацэўтычнай індустрыі. Медыцынскія прэпараты актыўна патэнтуюцца па ўсім свеце, уключаючы і ў Рэспубліцы Беларусь.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ
Вверх