25.07.2025

З 1 па 31 ліпеня ў чытальнай зале патэнтных дакументаў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (пам. 503) праходзіць тэматычная выстава «Патэнтная ахова вынаходстваў».

Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца з найбольш актуальнымі публікацыямі, у якіх:

  • аргументуецца важнасць патэнтнай абароны;
  • прапануюцца практычныя матэрыялы па афармленні заявак на вынаходствы, прыклады складання апісання вынаходства;
  • прыводзіцца рэгламент дзеянняў па абароне аб'ектаў прамысловай уласнасці і падтрыманню іх у сіле, па аднаўленні дзеяння патэнта;
  • узнімаюцца актуальныя праблемы, абумоўленыя асаблівасцямі патэнтавання розных вынаходстваў (у галіне медыцыны, фармацэўтыкі, біятэхналогій і інш.), у тым ліку звязаных са штучным інтэлектам.

Выстава будзе цікавая вынаходнікам, навукоўцам, інжынерам, выкладчыкам, студэнтам, аспірантам, патэнтным павераным, юрыстам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі інтэлектуальнай уласнасці.

Наведвальнікі маюць магчымасць папрацаваць з любым выданнем, зрабіць копіі фрагментаў прадстаўленых дакументаў.

Азнаёміцца з экспанатамі віртуальнай выставы можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх