Тэматычная выстава «Патэнтная ахова вынаходстваў»
25 июля 2025
Цікавае
З 1 па 31 ліпеня ў чытальнай зале патэнтных дакументаў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (пам. 503) праходзіць тэматычная выстава «Патэнтная ахова вынаходстваў».
Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца з найбольш актуальнымі публікацыямі, у якіх:
- аргументуецца важнасць патэнтнай абароны;
- прапануюцца практычныя матэрыялы па афармленні заявак на вынаходствы, прыклады складання апісання вынаходства;
- прыводзіцца рэгламент дзеянняў па абароне аб'ектаў прамысловай уласнасці і падтрыманню іх у сіле, па аднаўленні дзеяння патэнта;
- узнімаюцца актуальныя праблемы, абумоўленыя асаблівасцямі патэнтавання розных вынаходстваў (у галіне медыцыны, фармацэўтыкі, біятэхналогій і інш.), у тым ліку звязаных са штучным інтэлектам.
Выстава будзе цікавая вынаходнікам, навукоўцам, інжынерам, выкладчыкам, студэнтам, аспірантам, патэнтным павераным, юрыстам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі інтэлектуальнай уласнасці.
Наведвальнікі маюць магчымасць папрацаваць з любым выданнем, зрабіць копіі фрагментаў прадстаўленых дакументаў.
Азнаёміцца з экспанатамі віртуальнай выставы можна па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ