Семінар РНТБ «Практычныя інструменты для павышэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў: матывацыя, рацыяналізатарства, беражлівая вытворчасць»

24 июня 2025

Цікавае

27 чэрвеня 2025 г. Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка запрашае прыняць удзел у семінары «Практычныя інструменты для павышэння эфектыўнасці работы прадпрыемстваў: матывацыя, рацыяналізатарства, беражлівая вытворчасць».

Мэта мерапрыемства – павышэнне вынаходніцкага патэнцыялу, абмен вопытам у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці, ўкараненне эфектыўных рашэнняў для паляпшэння вытворчых працэсаў.

У праграме семінара:

  • арганізацыя рацыяналізатарскай дзейнасці: сучасныя магчымасці і асаблівасці бягучага этапу;

  • інструменты для павышэння якасці і прадукцыйнасці працы;

  • практыкі залучэння і стымулявання супрацоўнікаў;

  • настаўніцтва як драйвер прафесійнага росту.

Мэтавая аўдыторыя – інжынерна-тэхнічныя работнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, спецыялісты па якасці, інавацыях, HR і навучанню персаналу, а таксама ўсе зацікаўленыя ў развіцці рацыяналізатарскай дзейнасці і павышэнні эфектыўнасці вытворчых працэсаў.

Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegramVK).

Фота: rlst.by/