Да 26 чэрвеня 2026 года на партале «КАЧЕСТВО.БЕЛ» у спецыяльным раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» можна ацаніць тавары па крытэры «эстэтычнасць». Галасаванне даступна па спасылцы: vote.gskp.by.
Пры ацэнцы ўлічваецца інфармацыйная выразнасць, гарманічнасць, рацыянальнасць формы, дасканаласць выканання і афармлення прадукцыі і інш.
Кожны спажывец можа прагаласаваць толькі адзін раз – паўторныя галасы ўлічвацца не будуць.
Даведка:
Дзяржаўны знак якасці прысвойваецца харчовым і прамысловым таварам для насельніцтва, а таксама прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, якая выраблена юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь і адпавядае шэрагу крытэрыяў: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.
Ацэнку па чатырох з пяці паказчыкаў (бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць) праводзяць адказныя органы: Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і галіновыя органы дзяржкіравання. Паказчык «эстэтычнасць» ацэньваюць спажыўцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).