17.07.2024

Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Расіі, Нацыянальнай бібліятэчнай асацыяцыі Расіі «Бібліятэкі будучыні» запрашае 13-15 жніўня 2024 г. прыняць удзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Стан і перспектывы развіцця міжнароднай дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі».

У цэнтры ўвагі мерапрыемства:

  • пытанні стварэння новай міждзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (НТІ) ва ўмовах цыфравізацыі;

  • развіццё нацыянальных сістэм НТІ ва ўзаемадзеянні з іншымі суб'ектамі інфармацыйнага рынку;

  • сучасныя падыходы да стварэння, захоўвання і выкарыстання НТІ;

  • задачы і перспектывы развіцця органаў НТІ ў сучасных умовах цыфравізацыі;

  • развіццё сеткі навукова-тэхнічных бібліятэк;

  • пытанні інтэграцыі інфармацыйных рэсурсаў і інш.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2024 г. Больш пра мерапрыемства – па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фота: РНТБ
Вверх