II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Стан і развіццё міждзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі»
17 июля 2024
Цікавае
Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Расіі, Нацыянальнай бібліятэчнай асацыяцыі Расіі «Бібліятэкі будучыні» запрашае 13-15 жніўня 2024 г. прыняць удзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Стан і перспектывы развіцця міжнароднай дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі».
У цэнтры ўвагі мерапрыемства:
-
пытанні стварэння новай міждзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (НТІ) ва ўмовах цыфравізацыі;
-
развіццё нацыянальных сістэм НТІ ва ўзаемадзеянні з іншымі суб'ектамі інфармацыйнага рынку;
-
сучасныя падыходы да стварэння, захоўвання і выкарыстання НТІ;
-
задачы і перспектывы развіцця органаў НТІ ў сучасных умовах цыфравізацыі;
-
развіццё сеткі навукова-тэхнічных бібліятэк;
-
пытанні інтэграцыі інфармацыйных рэсурсаў і інш.
Удзел у канферэнцыі бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2024 г. Больш пра мерапрыемства – па спасылцы.
Па матэрыялах РНТБ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: РНТБ