Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк абвясціў набор на летнія адукацыйныя змены «ТЕХНО ЭВО»!
17 февраля 2026
Цікавае
Установа адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» запрашае на летнія адукацыйныя змены «ТЕХНО ЭВО». Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ад 11 да 17 гадоў.
Заняткі ў навуковых лабараторыях ажыццяўляюцца па напрамках:
- авіякасмічныя тэхналогіі;
- біятэхналогія;
- віртуальная і дапоўненая рэальнасць і інш.
Акрамя таго, дзяцей чакаюць розныя арт-майстэрні і майстар-класы, спецыялізаваныя заняткі ў сферы сучасных інфармацыйных тэхналогій і мастацтва.
Таксама на працягу ўсёй змены школьнікі змогуць стаць удзельнікамі Універсітэта юнага тэхніка, медыяшколы «Перспектива», лабараторыі штодзённых адкрыццяў «Эврика», фестывалю прафарыентацыйнай рэкламы «ПРОФ-ТЕХ-ФИЛЬМ», інтэлектуальнай шоу-праграмы «Знание – сила!» і іншых мерапрыемстваў.
З падрабязнай інфармацыяй аб змене і адукацыйных кірунках можна азнаёміцца па спасылцы.
Па матэрыялах Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: ndtp.by/