17.02.2026

Установа адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» запрашае на летнія адукацыйныя змены «ТЕХНО ЭВО». Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ад 11 да 17 гадоў.

Заняткі ў навуковых лабараторыях ажыццяўляюцца па напрамках:

  • авіякасмічныя тэхналогіі;
  • біятэхналогія;
  • віртуальная і дапоўненая рэальнасць і інш.

Акрамя таго, дзяцей чакаюць розныя арт-майстэрні і майстар-класы, спецыялізаваныя заняткі ў сферы сучасных інфармацыйных тэхналогій і мастацтва.

Таксама на працягу ўсёй змены школьнікі змогуць стаць удзельнікамі Універсітэта юнага тэхніка, медыяшколы «Перспектива», лабараторыі штодзённых адкрыццяў «Эврика», фестывалю прафарыентацыйнай рэкламы «ПРОФ-ТЕХ-ФИЛЬМ», інтэлектуальнай шоу-праграмы «Знание – сила!» і іншых мерапрыемстваў.

З падрабязнай інфармацыяй аб змене і адукацыйных кірунках можна азнаёміцца па спасылцы.

Па матэрыялах Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: ndtp.by/

Вверх