Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) выпусціла некалькі новых справаздач аб патэнтных ландшафтах, якія уключаюць аналіз тэхналогіі генератыўнага штучнага інтэлекту (ШІ), выкарыстання марскіх генетычных рэсурсаў, пальмавага алею і мікраводарасцей для вытворчасці рознай прадукцыі. Кожная з названых справаздач уяўляе сабой не толькі апісанне і экспертны аналіз канкрэтнага вынаходства, але і спосаб дэталёвага карціравання самой тэхналогіі або прадукту ў цэлым.
У справаздачы аб генератыўным ШІ:
закрануты перадумовы станаўлення генератыўнага ШІ;
разгледжаны трэнды глабальнага развіцця патэнтавання і даследаванняў у генератыўным ШІ;
вызначаны асноўныя юрысдыкцыі падачы заявак;
апісаны патэнтныя тэндэнцыі ў мадэлях генератыўнага ШІ;
даследавана дынаміка росту патэнтных сямействаў за апошнія некалькі гадоў;
разгледжаны патэнтныя тэндэнцыі ў прыкладаннях генератыўнага ШІ і вызначаны вобласці яго прымянення пры пабудове патэнтнага ландшафту;
агучаны асцярогі з нагоды росту выкарыстання мадэляў і інструментаў генератыўнага ШІ, пачынаючы ад парушэння аўтарскіх правоў і яго патэнцыйна нямэтавага выкарыстання да рызыкі немэтазгоднага скарачэння працоўных месцаў.
Справаздача аб выкарыстанні марскіх генетычных рэсурсаў цікава для тых, хто займаецца новымі распрацоўкамі ў сферы фармацэўтычнай, касметычнай вытворчасці і касмецэўтыкі, новых відаў харчавання і інструментарыя ў галіне біятэхналогій. У дакуменце прыведзены прыклады даследаванняў, якія праводзяцца ў шэрагу краін Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН).
У справаздачы аб выкарыстанні пальмавага і пальмаядравага алею змяшчаецца агляд глабальнага патэнтнага ландшафту ў сферы вытворчасці пальмавага алею і ўтылізацыі прадуктаў яго вытворчасці. Дадзеная інфармацыя карысная для даследчыкаў у галіне патэнтавання тэхналогій вытворчасці раслінных алеяў і ўтылізацыі адходаў дадзенай вытворчасці.
На афіцыйным сайце САІУ таксама можна знайсці два асноўных дакумента па пабудове патэнтных ландшафтаў – Кіруючыя прынцыпы складання справаздач аб патэнтных ландшафтах і Кіраўніцтва па інструментах патэнтнага аналізу з адкрытых крыніц.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).