Распрацаваная Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) бясплатная сістэма WIPO Speech to Text з'яўляецца эфектыўным інструментам, які аўтаматычна пераўтварае аўдыя- і відэакантэнт у тэкст пры дапамозе камп'ютарных алгарытмаў з элементамі штучнага інтэлекту. Яе карыстальнікамі з'яўляюцца шырокія масы людзей, зацікаўленыя ў разуменні замежных спікераў.
WIPO Speech to Text забяспечвае хуткае і дакладнае распазнаванне вуснай мовы практычна ў любой складанай сітуацыі, напрыклад пры наяўнасці на гукавой дарожцы скажэнняў, моўных акцэнтаў і фонавых гукаў, а таксама ва ўмовах хуткай змены мовы вяшчання. Ахопленая сістэмай лінгвістычная вобласць уключае ў сябе рускую, англійскую, іспанскую, кітайскую, французскую і арабскую мовы, а ў перспектыве – яшчэ большую іх колькасць.
У цяперашні час сістэма шырока выкарыстоўваецца САІУ на ўсіх пасяджэннях і мерапрыемствах гэтай арганізацыі. WIPO Speech to Text пастаянна ўдасканальваецца, выкарыстоўваючы наладжвальныя мадэлі расшыфроўкі, якія дазваляюць максімальна дакладна падганяць параметры распазнавання вуснай мовы пад канкрэтную сітуацыю. Гэта забяспечвае яшчэ большую гнуткасць і зручнасць у паўсядзённай працы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ