НЦІУ правёў лекцыю для курсантаў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
14 апреля 2026
Цікавае
13 красавіка 2026 г. у Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбылася лекцыя для курсантаў кафедры прававога забеспячэння. Тэма занятка прысвечана сістэме дзяржаўнага кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у якасці спікера выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара Алена Усачова, якая расказала аб ключавых напрамках дзейнасці НЦІУ.
Асаблівая ўвага была ўдзелена ролі і месцу ведамства ў рэлізацыі Стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 г.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Юрый Кароль