Сумеснае ўладанне выключным правам на твор: праблематыка і перспектывы
12 декабря 2024
Цікавае
У пятым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Сумеснае ўладанне выключным правам на твор: праблематыка і перспектывы».
Аўтар – Вольга Ільіна, магістр права, вядучы спецыяліст аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У артыкуле аўтарам разглядаюцца праблемныя пытанні прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з сумесным валоданнем выключным правам на твор, уключаючы суаўтарства і іншае сумеснае праваўладанне. Праведзены аналіз існуючых нарматыўных палажэнняў, якія тычацца сумеснай прыналежнасці маёмасных правоў, і выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы аўтарскага права.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
- у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
- праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
- на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
- пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
- дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік