IV Міжнародны Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі»
10 октября 2025
Цікавае
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з дзяржаўнай навуковай установай «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 13-14 кастрычніка 2025 г. правядзе IV Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі».
У цэнтры абмеркавання форуму:
- рэгуляванне ў сферы штучнага інтэлекту (ШІ);
- ШІ і тэхналагічны суверэнітэт ва ўмовах лічбавай трансфармацыі;
- ШІ у медыцыне;
- падрыхтоўка спецыялістаў у сферы ШІ;
- інфармацыйная бяспека пры ўжыванні ШІ.
Форум прадстаўляе шырокую дзелавую праграму, якая ўключае выставу вядучых айчынных распрацовак у галіне ШІ і робататэхнікі. Таксама будуць падведзены вынікі адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі – 2025».
Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства і зарэгістравацца можна па спасылцы.
Па матэрыялах АІПІ НАН Беларусі
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: uiip.bas-net.by/forum-it-a/