10.10.2025

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з дзяржаўнай навуковай установай «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 13-14 кастрычніка 2025 г. правядзе IV Форум IT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі».

У цэнтры абмеркавання форуму:

  • рэгуляванне ў сферы штучнага інтэлекту (ШІ);
  • ШІ і тэхналагічны суверэнітэт ва ўмовах лічбавай трансфармацыі;
  • ШІ у медыцыне;
  • падрыхтоўка спецыялістаў у сферы ШІ;
  • інфармацыйная бяспека пры ўжыванні ШІ.

Форум прадстаўляе шырокую дзелавую праграму, якая ўключае выставу вядучых айчынных распрацовак у галіне ШІ і робататэхнікі. Таксама будуць падведзены вынікі адкрытага конкурсу «Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі – 2025».

Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства і зарэгістравацца можна па спасылцы.

Па матэрыялах АІПІ НАН Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: uiip.bas-net.by/forum-it-a/

Вверх