PATENTSCOPE – гэта бясплатная шматмоўная пошукавая сістэма, створаная Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. Яна дазваляе азнаёміцца больш чым з 100 000 000 патэнтных дакументаў, сярод якіх прысутнічаюць заяўкі, пададзеныя ў рамках Дагавора аб патэнтнай кааперацыі, і шэраг апублікаваных нацыянальных патэнтаў. Акрамя таго, у ёй прадстаўлена падборка непатентнай літаратуры.
Карыстальнікам даступныя розныя пошукавыя рэжымы:
Вынікі праведзенага пошуку могуць быць прадстаўлены ў выглядзе табліц, дыяграм і графікаў. За гэта адказвае інтэграваная ў сістэму падпраграма «Аналіз», спецыяльна прызначаная для аналітычнай апрацоўкі знойдзеных патэнтных дакументаў. Такія магчымасці робяць сістэму PATENTSCOPE вельмі гнуткай ва ўжыванні і папулярнай сярод патэнтных экспертаў і аналітыкаў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).