Карысныя рэсурсы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці: сістэма PATENTSCOPE

10 февраля 2025

Цікавае

PATENTSCOPE – гэта бясплатная шматмоўная пошукавая сістэма, створаная Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці. Яна дазваляе азнаёміцца больш чым з 100 000 000 патэнтных дакументаў, сярод якіх прысутнічаюць заяўкі, пададзеныя ў рамках Дагавора аб патэнтнай кааперацыі, і шэраг апублікаваных нацыянальных патэнтаў. Акрамя таго, у ёй прадстаўлена падборка непатентнай літаратуры.

Карыстальнікам даступныя розныя пошукавыя рэжымы:

  • рэжым простага пошуку;
  • рэжым пашыранага пошуку, які дазваляе выбраць патэнтнае ведамства і мову публікацыі, а таксама выкарыстоўваць лагічныя аператары;
  • рэжым «Па камбінацыі палёў» для пабудовы камбінаваных пошукавых запытаў з элементамі нумарацыйнага, імяннога і тэматычнага пошуку;
  • рэжым міжмоўнага пошуку, які дазваляе шукаць ключавыя словы адразу на некалькіх мовах з аўтаматычным перакладам;
  • рэжым пошуку па хімічных злучэннях.

Вынікі праведзенага пошуку могуць быць прадстаўлены ў выглядзе табліц, дыяграм і графікаў. За гэта адказвае інтэграваная ў сістэму падпраграма «Аналіз», спецыяльна прызначаная для аналітычнай апрацоўкі знойдзеных патэнтных дакументаў. Такія магчымасці робяць сістэму PATENTSCOPE вельмі гнуткай ва ўжыванні і папулярнай сярод патэнтных экспертаў і аналітыкаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: wipo.int/