02.04.2026

Штогод 2 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Выбар даты – не толькі даніна павагі і падкрэсліванне значнасці літаратурнай спадчыны для дзяцей, але і напамін пра важнасць абароны інтэлектуальнай уласнасці ў сферы кнігавыдання.

Свята стала сімвалам непарыўнай сувязі паміж творчай працай аўтараў і абаронай іх аўтарскіх правоў. Дзіцячая літаратура іграе ключавую ролю ў развіцці ўяўлення, выхаванні каштоўнасцяў і з'яўляецца невычэрпнай крыніцай натхнення для мноства юных чытачоў.

Акрамя таго, Міжнародны дзень дзіцячай кнігі – падстава каб падтрымаць аўтараў і ілюстратараў, выдаўцоў і ўсіх, хто робіць магчымым з'яўленне выдатных твораў для падрастаючых пакаленняў. Няхай кожная кніга служыць пацвярджэннем таго, што павага да інтэлектуальных правоў і садзейнічанне творчай разнастайнасці з'яўляюцца моцным падмуркам для сучаснай кніжнай індустрыі.

Віншуем усіх з гэтым цудоўным святам і жадаем нязгаснага натхнення, новых адкрыццяў і запамінальных кніжных прыгод!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч

Вверх