Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) унесла змяненні ў Парадак запаўнення дэкларацыі на тавары ў мэтах удасканалення правілаў указання ў дэкларацыі на тавары звестак аб аб'ектах інтэлектуальнай уласнасці (АІУ).
Пасля ўступлення рашэння Калегіі ЕЭК у сілу запаўняць дэкларацыю на тавары можна будзе з ужываннем класіфікатара звестак аб АІУ. Гэта дазволіць указваць у дэкларацыі на тавары адпаведныя звесткі аб АІУ ў кадзіраваным выглядзе.
«Змены дазволяць павысіць узровень аўтаматызацыі працэсу апрацоўкі звестак аб наяўнасці аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», – адзначыў міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Эльдар Алішэраў.
Таксама ўлічана прымяненне ў будучыні адзінага мытнага рэестра АІУ дзяржаў-членаў ЕАЭС апроч нацыянальных мытных рэестраў АІУ, што ўжываюцца ў цяперашні час.
Па матэрыялах ЕЭК
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).