Працягваецца прыём заявак для ўдзелу ў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі НЦІУ
21 августа 2024
Афіцыйна
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» з 2021 г. з'яўляецца аўтарытэтнай дыялогавай пляцоўкай для абмену экспертнымі меркаваннямі і выпрацоўкі розных стратэгій, накіраваных на эфектыўнае вырашэнне сучасных выклікаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Праграма Канферэнцыі-2024 прадугледжвае правядзенне пленарнага пасяджэння і дзвюх тэматычных секцый.
Сярод тэм, якія плануецца разгледзець на Канферэнцыі-2024, асаблівае месца зоймуць пытанні патэнтнай аналітыкі і пабудовы патэнтнага ландшафту як інструментаў для дасягнення мэтаў інавацыйнага развіцця, а таксама пытанні інтэлектуальнай уласнасці ў інфармацыйна-камунікацыйнай сферы.
Новаўвядзеннем гэтага года стане правядзенне тэматычных секцый у фармаце навучальных курсаў (з выдачай дакументаў аб навучанні ўстаноўленага ўзору).
Асаблівае месца ў праграме Канферэнцыі-2024 зойме падвядзенне вынікаў конкурсу «Лепшы патэнт Беларусi» і конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Па выніках Канферэнцыі-2024 плануецца выданне зборніка з уключэннем у РІНЦ. Аўтарам публікацый будуць дасланы сертыфікаты аб удзеле і зборнік матэрыялаў Канферэнцыі-2024 ў фармаце PDF.
Удзел у Канферэнцыі-2024 бясплатны.
Партнёрамі Канфернецыі-2024 выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, ТАА " ЮрСпектр»
Месца правядзення Канферэнцыі-2024: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Формы ўдзелу:
- удзел у рабоце секцый і пленарным пасяджэнні без накіравання даклада;
- выступленне з дакладам (у выпадку ўключэння аргкамітэтам тэмы ў праграму Канферэнцыі-2024);
- завочны ўдзел (публікацыя даклада).
Азнаёміцца з матэрыяламі канферэнцый 2021-2023 гг. і зарэгістравацца для ўдзелу ў Канферэнцыі-2024 можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка