Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці з 1 мая па 1 верасня 2024 г. ажыццяўляўся прыём заявак на конкурс у сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі».
Усяго на конкурс было пададзена 44 заяўкі, якія закранаюць розныя тэхнічныя рашэнні ў сферы медыцыны, камунальнай гаспадаркі, у розных галінах прамысловасці. Найбольшая колькасць заявак паступіла ад прадстаўнікоў вобласці аховы здароўя: спосабы хірургічнага лячэння, проціпухлінныя фармацэўтычныя кампазіцыі, іншыя вынаходствы і карысныя мадэлі.
Конкурсны адбор, а таксама вызначэнне пераможцаў і лаўрэатаў пройдзе да 10 кастрычніка 2024 г. Узнагароджанне адбудзецца ў рамках IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая пройдзе 22-23 кастрычніка 2024 г.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).