13.02.2023

14 лютага 2023 г. у 15:00 адбудзецца навукова-практычны семінар «Уклад жанчын-навукоўцаў у развіццё навуковых ведаў», мэтай якога з'яўляецца дэманстрацыя важнасці ўдзелу жанчын у вытворчасці навуковых ведаў у розных галінах навукі. Семінар прымеркаваны да Міжнароднага дня жанчын і дзяўчынак у навуцы.

Штогод 11 лютага, пачынаючы з 2016 г., адзначаецца Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы (International Day of Women and Girls in Science), заснаваны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 22 снежня 2015 г. Правядзенне навукова-адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню жанчын і дзяўчынак у навуцы, з'яўляецца значным рэсурсам папулярызацыі ўкладу жанчын-навукоўцаў у развіццё фундаментальнай і прыкладной айчыннай навукі.

Месца правядзення: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Сурганава, 15.

Арганізатары семінара: Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Першасная арганізацыя «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі.

НАН Беларусі

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх