Міжнародны семінар «Тэхналагічныя трэнды і іх роля ў развіцці спорту: пытанні аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці»
1 апреля 2026
Падзеі
23 красавіка 2026 г. адбудзецца Міжнародны семінар «Тэхналагічныя трэнды і іх роля ў развіцці спорту: пытанні аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці», прымеркаваны да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
У цэнтры ўвагі семінара:
- выкарыстанне патэнцыялу інтэлектуальнай уласнасці: ключ да развіцця спартыўнай індустрыі;
- ад ідэі да патэнта: вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры ў галіне спорту;
- механізмы камерцыйнага выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў спартыўнай сферы;
- дагаворы франчайзінгу ў сферы спорту і іх дзеянне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- аб'екты прававой аховы ў кантэксце асвятлення спартыўных мерапрыемстваў;
- кейс «Вырашэнне канфліктаў пры выкарыстанні сімволікі клубаў у камерцыйных мэтах без іх згоды»;
- cпецыфіка спонсарскіх дагавораў: перадача правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці клуба партнёрам і інш.
На мерапрыемстве з дакладамі выступяць прадстаўнікі Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Белтэлерадыёкампаніі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік», Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, Асацыяцыі франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг», Беларускага саюза юрыстаў, а таксама вядучыя эксперты НЦІУ і САІУ.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў мерапрыемстве можна па спасылцы. Звяртаем увагу, што колькасць месцаў рэгістрацыі абмежавана!
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фото: НЦІУ