23 красавіка 2026 г. напярэдадні Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу сацыяльнай рэкламы «СТВАРАЙ. ВЫНАХОДЗЬ. УВАСАБЛЯЙ. 2025».
Арганізатарамі конкурсу выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
У намінацыі «Відэа» перамаглі:
I месца – работа калектыву К&Л Продакшн (Рэспубліка Беларусь): Вікторыя Скадорва, Паліна Чубукова, Ірына Чубукова, Рыгор Лашкевіч, Георгій Сафонцаў;
II месца – работа калектыву Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (Рэспубліка Беларусь): Уладзіслаў Смагажэўскі, Арцём Атаеў;
III месца – работа Марыны Брытвіч (Рэспубліка Беларусь, УА «Барысаўскі дзяржаўны каледж»).
У намінацыі «Аўдыя» перамаглі:
I месца – работа міждзяржаўнай адукацыйнай арганізацыі вышэйшай адукацыі «Кыргызска-Расійскі Славянскі ўніверсітэт імя Б. М. Ельцына» (Кыргызская Рэспубліка);
II месца – работа калектыву Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (Рэспубліка Беларусь): Уладзіслаў Смагажэўскі, Цімафей Сіліч;
III месца – работа калектыву Жлобінскага дзяржаўнага металургічнага каледжа (Рэспубліка Беларусь): Станіслаў Барысаў, Андрэй Індрылюнас.
У намінацыі «Графіка» перамаглі:
I месца – работа Таццяны Марцюховай (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Рэспубліка Беларусь);
II месца – работа Анастасіі Камаровай (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Рэспубліка Беларусь);
III месца – работа Соф'і Навіцкай (Бабруйскі дзяржаўны лесатэхнічны каледж, Рэспубліка Беларусь).
Віншуем!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ