20.03.2026

19 сакавіка 2026 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры».

У рамках мерапрыемства з дакладам выступіла спецыяліст першай катэгорыі аддзела біялогіі і хіміі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці НЦІУ Ганна Данільчанка, якая прадставіла агляд дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь з акцэнтам на развіццё рэгіёнаў і ўмацаванне сельскіх тэрыторый.

У ходзе абмеркавання ўдзельнікамі разгледжаны пытанні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, уплыву працэсаў урбанізацыі, развіцця сацыяльнай інфраструктуры і транспарту, актывізацыі турыстычнага патэнцыялу ў рэгіёнах, а таксама роля дзяржавы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця праз падтрымку і рэгуляванне.

Даведачна:
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з мэтай забеспячэння грамадзян канстытуцыйным правам на поўную і дакладную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама для растлумачэння дзяржаўнай палітыкі і актывізацыі ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).

Фота: Наталля Капралава

Вверх