14.11.2025

Па шматлікіх просьбах удзельнікаў прыём заявак на конкурс сацыяльнай рэкламы «СТВАРАЙ. ВЫНАХОДЗЬ. УВАСАБЛЯЙ. 2025», які праводзіцца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці, падоўжаны – конкурсныя работы прымаюцца па 15 снежня 2025 г.     

Арганізатары конкурсу – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў інтэлектуальнай уласнасці, распаўсюджванне ведаў у гэтай галіне, а таксама папулярызацыя яе значнасці для сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

У конкурсе могуць прыняць удзел фізічныя асобы, у тым ліку са статусам індывідуальнага прадпрымальніка (аднаасобна); група асоб ад двух чалавек, у тым ліку творчыя калектывы і арганізацыі.

Для ўдзелу неабходна падрыхтаваць творчыя матэрыялы, якія адлюстроўваюць важнасць і/або значнасць інтэлектуальнай уласнасці.

Фарматы работ – графіка, відэа, аўдыё на тэму інтэлектуальнай уласнасці. Работы прымаюцца на рускай і/або беларускай мове.

Кожны ўдзельнік можа прадставіць некалькі работ (на кожную працу – асобная рэгістрацыя). Анлайн-рэгістрацыя на конкурс праводзіцца з дапамогай запаўнення формы.

Працы не прымаюцца, калі яны:

  • не з'яўляюцца аўтарскімі;
  • супярэчаць прынцыпам гуманнасці і маралі;
  • уключаны ў пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў;
  • парушаюць аўтарскія правы трэціх асоб.

Прыём конкурсных работ – па 15 снежня 2025 г. Заяўкі, якія не адпавядаюць устаноўленым тэрмінам і патрабаванням, разглядацца не будуць.

Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы, а лепшыя працы стануць сацыяльнай рэкламай.

Па пытаннях удзелу ў конкурсе звяртацца па тэл.: +375 (17) 272 96 69 або па электроннай пошце: cys@ncip.by.

З падрабязнай інфармацыяй пра конкурс можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх