14.07.2025

12 ліпеня 2025 г. на палях 66-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў –- членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у Жэневе (Швейцарыя) адбылася сустрэча генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксея Курмана з Генеральным дырэктарам сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці САІУ Дарэнам Тангам.


У цэнтры ўвагі:

  • супрацоўніцтва НЦІУ і САІУ ў рамках сумесных праектаў;
  • атрыманне ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» статусу міжнародных органаў па дэпаніраванню ў адпаведнасці з Будапешцкім дагаворам аб міжнародным прызнанні дэпаніравання мікраарганізмаў для мэт патэнтнай працэдуры ад 28 красавіка 1977 г.;
  •  забеспячэнне праходжання плацяжоў па пошлінах з улікам абмежаванняў, з прычыны санкцыйнай палітыкі асобных банкаў;
  • прадастаўленне доступу прадстаўнікам беларускай сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый да платформы праектаў і кіравання функцыяналам для ЦПТІ.

Таксама кіраўнікамі абмяркоўваліся пытанні ўдзелу Рэспублікі Беларусь у праектах САІУ ў сферы крэатыўнай эканомікі.

Д. Танг выказаў гатоўнасць падтрымаць Рэспубліку Беларусь у пытанні ўдасканалення прававога рэгулявання геаграфічных указанняў у частцы аналізу нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Бакі дамовіліся аднавіць працу па фарміраванні і ўкараненні IP policy (палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці) для універсітэтаў. Прынята рашэнне правесці аналіз па 15 універсітэтах, а таксама працягнуць нарошчванне колькасці бенефіцыяраў, уцягнутых у гэты праект.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Артур Ахраменка
Вверх