Генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман сустрэўся з Генеральным дырэктарам САІУ Дарэнам Тангам
14 июля 2025
Падзеі
12 ліпеня 2025 г. на палях 66-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў –- членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у Жэневе (Швейцарыя) адбылася сустрэча генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксея Курмана з Генеральным дырэктарам сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці САІУ Дарэнам Тангам.

У цэнтры ўвагі:
- супрацоўніцтва НЦІУ і САІУ ў рамках сумесных праектаў;
- атрыманне ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» статусу міжнародных органаў па дэпаніраванню ў адпаведнасці з Будапешцкім дагаворам аб міжнародным прызнанні дэпаніравання мікраарганізмаў для мэт патэнтнай працэдуры ад 28 красавіка 1977 г.;
- забеспячэнне праходжання плацяжоў па пошлінах з улікам абмежаванняў, з прычыны санкцыйнай палітыкі асобных банкаў;
- прадастаўленне доступу прадстаўнікам беларускай сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый да платформы праектаў і кіравання функцыяналам для ЦПТІ.
Таксама кіраўнікамі абмяркоўваліся пытанні ўдзелу Рэспублікі Беларусь у праектах САІУ ў сферы крэатыўнай эканомікі.
Д. Танг выказаў гатоўнасць падтрымаць Рэспубліку Беларусь у пытанні ўдасканалення прававога рэгулявання геаграфічных указанняў у частцы аналізу нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Бакі дамовіліся аднавіць працу па фарміраванні і ўкараненні IP policy (палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці) для універсітэтаў. Прынята рашэнне правесці аналіз па 15 універсітэтах, а таксама працягнуць нарошчванне колькасці бенефіцыяраў, уцягнутых у гэты праект.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Артур Ахраменка