9 кастрычніка 2026 г. у Мінску адбылася VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
Арганізатары мерапрыемства: Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскае патэнтнае ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі. Партнёры: Асацыяцыя камунікацыйных і маркетынгавых агенцтваў Беларусі, ТАА «ЮрСпектр», HTDI, Нацыянальная школа прыгажосці. Пры падтрымцы Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Асацыяцыі «БелБрэнд», Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ТАА «Магія святла», фабрыкі цацак «Палессе».
Сярод слухачоў прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і канцэрнаў, праваахоўных і антыманапольных органаў, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый-экспарцёраў з Беларусі, Расіі, Таджыкістана – усяго больш за 400 удзельнікаў з больш чым 100 арганізацый.
У дыскусійных секцыях удзельнікі абмеркавалі галоўныя тэндэнцыі крэатыўнай індустрыі і інтэлектуальнай уласнасці (БЕЛТА), пытанні ўводу тэхнічнага кодэкса па метадах ацэнкі інтэлектуальнай уласнасці (БЕЛТА), праблематыку аўтарскага права ў сферы штучнага інтэлекту, а таксама інструменты абароны ад кантрафакту на маркетплейсах (СБ. Беларусь сёння). Асаблівая ўвага была ўдзелена перспектывам стварэння Еўразійскай біржы інтэлектуальнай уласнасці (СБ. Беларусь сёння). Асаблівую цікавасць выклікала абмеркаванне новых заканадаўчых механізмаў, а таксама практычны вопыт іх прымянення вяшчальнікамі і арганізацыямі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі (СБ. Беларусь сёння). Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік матэрыялаў.
Азнаёміцца з матэрыяламі ў сродках масавай інфармацыі па выніках мерапрыемства можна па наступных спасылках:
МИР:
Как защитить авторские права в цифровую эпоху, решали мировые эксперты в Беларуси
Першы інфармацыйны:
В Минске прошла Международная конференция по защите интеллектуальной собственности
Авторские права: как защитить креативные индустрии от угрозы копирования в эпоху ИИ
АНТ:
В столице прошла Международная конференция по защите интеллектуальной собственности
Звязда:
Перспектывы развіцця сістэмы аховы інтэлектуальнай уласнасці абмеркавалі ў Мінску
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Instagram, Telegram).