Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксей Курман сустрэўся з кіраўніком Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт) Юрыем Зубавым. Бакі абмеркавалі рэалізацыю палажэнняў міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй у сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), правядзенне сумесных мерапрыемстваў на палях V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», абмяняліся вопытам у сферы развіцця лічбавай інфраструктуры патэнтных ведамстваў і інш.
Адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам Ведамства інтэлектуальнай уласнасці Манголіі Выканаўчага агенцтва Урада Манголіі Г. Елбегсайханом, у рамках якой абмяркоўваліся пытанні па рэалізацыі палажэнняў Мемарандума аб узаемаразуменні ў сферы ІУ.
Таксама ў Жэневе генеральны дырэктар НЦІУ А. Курман і міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Б. Султанаў абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, запуск адзінага таварнага знака, а таксама правядзенне XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт».
Адбылася сустрэча кіраўніка НЦІУ з Прэзідэнтам Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі Рыгорам Іўліевым. У цэнтры абмеркавання:
Бакі таксама дамовіліся аб правядзенні адукацыйнай праграмы для спецыялістаў ведамства ІУ Манголіі, якая будзе арганізавана НЦІУ пры падтрымцы ЕАПВ.
Таксама на палях 66-й серыі Асамблей дзяржаў-членаў САІУ генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман і генеральны дырэктар дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва CNIPA спадарыня Шэн Лі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, удзел у праектах CNIPA, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: А. Ахраменка