Беларуская дэлегацыя правяла шэраг сустрэч з партнёрамі ў рамках 66-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў САІУ
12 июля 2025
Падзеі
Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксей Курман сустрэўся з кіраўніком Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт) Юрыем Зубавым. Бакі абмеркавалі рэалізацыю палажэнняў міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй у сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), правядзенне сумесных мерапрыемстваў на палях V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», абмяняліся вопытам у сферы развіцця лічбавай інфраструктуры патэнтных ведамстваў і інш.
Адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам Ведамства інтэлектуальнай уласнасці Манголіі Выканаўчага агенцтва Урада Манголіі Г. Елбегсайханом, у рамках якой абмяркоўваліся пытанні па рэалізацыі палажэнняў Мемарандума аб узаемаразуменні ў сферы ІУ.
Таксама ў Жэневе генеральны дырэктар НЦІУ А. Курман і міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Б. Султанаў абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, запуск адзінага таварнага знака, а таксама правядзенне XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт».
Адбылася сустрэча кіраўніка НЦІУ з Прэзідэнтам Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі Рыгорам Іўліевым. У цэнтры абмеркавання:
- перавагі ўвядзення адзінага таварнага знака і адзінай карыснай мадэлі,
- перспектыўныя напрамкі IT-узаемадзеяння паміж ведамствамі, уключаючы: электронную падачу еўразійскіх заявак у НЦІУ з аўтаматычнай перасылкай у ЕАПВ; інтэграцыю звестак з нацыянальных рэестраў аб'ектаў прамысловай уласнасці ў агульны еўразійскі рэестр; аўтаматызаваны абмен данымі аб нацыянальных патэнтах для Еўразійскага фармацэўтычнага рэестра.
Бакі таксама дамовіліся аб правядзенні адукацыйнай праграмы для спецыялістаў ведамства ІУ Манголіі, якая будзе арганізавана НЦІУ пры падтрымцы ЕАПВ.
Таксама на палях 66-й серыі Асамблей дзяржаў-членаў САІУ генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман і генеральны дырэктар дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва CNIPA спадарыня Шэн Лі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, удзел у праектах CNIPA, а таксама правядзенне сумесных мерапрыемстваў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: А. Ахраменка