Выдадзена 2000-е пасведчанне аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню камп'ютарнай праграмы

12 марта 2026

Падзеі

Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці выдадзена пасведчанне № 2000-КП аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню камп'ютарнай праграмы.

Праваўладальнікам з'яўляецца суб’ект Парка высокіх тэхналогій –таварыства з абмежаванай адказнасцю «Нуга Дэвелапмент».

НЦІУ аказвае паслугі па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню ўсіх аб'ектаў аўтарскага права (у тым ліку камп'ютэрных праграм і баз даных) і аб'ектаў сумежных правоў.

Чаму трэба выбраць паслугі НЦІУ?

Дадатковы інструмент абароны правоў. НЦІУ фіксуе, што твор існаваў на канкрэтную дату, а пэўная асоба паказана як аўтар і (або) праваўладальнік.

Захоўванне. НЦІУ захоўвае аб'екты і матэрыялы ў электронным выглядзе з абмежаваннем доступу трэціх асоб, забяспечваючы захаванасць твораў.

Гарантыя нязменнасці даных. Для кожнага аб'екта пралічваецца кантрольная сума файлаў, якая не дазваляе ўносіць якія-небудзь змены.

Даступнасць. Увесь працэс добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніравання можна ажыццявіць не выходзячы з дому або офіса праз электронную пошту.

Для атрымання названых паслуг НЦІУ варта выканаць наступныя крокі:

1.    Азнаёміцца з дэталямі паслугі на афіцыйным сайце НЦІУ або атрымаць кансультацыю спецыяліста па тэлефоне: + 375 (17) 392 52 14 або па электроннай пошце depon.zayavka@ncip.by.

2.    Падаць заяўку і неабходныя матэрыялы для рэгістрацыі і дэпаніравання.

3.    Аплаціць адпаведную паслугу.

4.    Атрымаць пасведчанне аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванні.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).

Фота: НЦІУ