Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці выдадзена пасведчанне № 2000-КП аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню камп'ютарнай праграмы.
Праваўладальнікам з'яўляецца суб’ект Парка высокіх тэхналогій –таварыства з абмежаванай адказнасцю «Нуга Дэвелапмент».
НЦІУ аказвае паслугі па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню ўсіх аб'ектаў аўтарскага права (у тым ліку камп'ютэрных праграм і баз даных) і аб'ектаў сумежных правоў.
Чаму трэба выбраць паслугі НЦІУ?
Дадатковы інструмент абароны правоў. НЦІУ фіксуе, што твор існаваў на канкрэтную дату, а пэўная асоба паказана як аўтар і (або) праваўладальнік.
Захоўванне. НЦІУ захоўвае аб'екты і матэрыялы ў электронным выглядзе з абмежаваннем доступу трэціх асоб, забяспечваючы захаванасць твораў.
Гарантыя нязменнасці даных. Для кожнага аб'екта пралічваецца кантрольная сума файлаў, якая не дазваляе ўносіць якія-небудзь змены.
Даступнасць. Увесь працэс добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніравання можна ажыццявіць не выходзячы з дому або офіса праз электронную пошту.
Для атрымання названых паслуг НЦІУ варта выканаць наступныя крокі:
1. Азнаёміцца з дэталямі паслугі на афіцыйным сайце НЦІУ або атрымаць кансультацыю спецыяліста па тэлефоне: + 375 (17) 392 52 14 або па электроннай пошце depon.zayavka@ncip.by.
2. Падаць заяўку і неабходныя матэрыялы для рэгістрацыі і дэпаніравання.
3. Аплаціць адпаведную паслугу.
4. Атрымаць пасведчанне аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванні.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ