7 верасня 2025 г. супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) традыцыйна прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне 2025. Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі».
Каманда НЦІУ на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Аляксандрам Зайцам паспяхова пераадолела дыстанцыю ў 5 км.
Сёлета ў паўмарафоне прынялі ўдзел каля 25 тыс. чалавек. На мінскія старты выйшлі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Азербайджана, В'етнама, Германіі, Егіпта, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Латвіі, Польшчы, Турцыі і Філіпін.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Федар Рамашка, Ларыса Ярмачонак