Паважаныя ветэраны! Дарагія калегі! Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі!
Дзень Перамогі – адзін з самых шанаваных дзён на беларускай зямлі. Для мільёнаў людзей ён стаў вечным доказам доблесці народаў, якія падарылі свету жыццё і свабоду.
Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне жыве ў кожным горадзе і вёсцы, перадаецца з пакалення ў пакаленне. Кожны год удзельнікаў той страшнай вайны становіцца ўсё менш, але іх подзвіг застаецца для нас прыкладам мужнасці і адданасці справе міру.
Навукова-даследчыя пошукі забяспечвалі фронт усім неабходным. Нашы суайчыннікі – Павел Сухі, Сямён Косберг, Якаў Зяльдовіч і іншыя – унеслі значны ўклад у развіццё авіяцыі, ракетнай тэхнікі і навукова-тэхнічнага забеспячэння фронту.
Мы віншуем ветэранаў, выказваем ім шчырую падзяку за іх шчодры дар – наша жыццё і незалежнасць. Сёння, аддана працуючы на карысць і росквіт Беларусі, кожны з нас імкнецца стаць годным спадчыннікам герояў, якія не шкадавалі сябе ў барацьбе з ворагам на палях бітваў і працавалі ў тыле дзеля Перамогі.
У гэты памятны для кожнага беларуса дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў і доўгіх гадоў жыцця!
З Днём Вялікай Перамогі!
Генеральны дырэктар
А. В. Курман
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).