04.12.2023

30 лістапада 2023 г. адбылося 14-е пасяджэнне Пастаяннай рабочай групы па інфармацыйных тэхналогіях Адміністрацыйнага савета Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ПРГІ, ЕАПА). У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Адным з важных вынікаў пасяджэння стала рашэнне аб запуску ў поўным аб'ёме электроннага абмену дакументамі агульнага справаводства.

Праект грунтуецца на Парадку электроннага абмену дакументамі агульнага справаводства паміж Еўразійскім патэнтным ведамствам (ЕАПВ) і нацыянальнымі патэнтнымі ведамствамі дзяржаў-членаў ЕАПА, зацверджаным Адміністрацыйным саветам ЕАПА ў маі 2023 г.

ЕАПВ і нацыянальныя патэнтныя ведамствы ўжо некалькі гадоў паспяхова абменьваюцца ў электронным выглядзе дакументамі па еўразійскіх заяўках і патэнтах з выкарыстаннем сістэмы ЕАПВ-Анлайн. Цяпер уводзіцца ў дзеянне новы канал электроннага абмену для дакументаў агульнага справаводства (не звязаных непасрэдна з патэнтнай працэдурай).

Рашэннем Адміністрацыйнага савета ЕАПА пілотная фаза праекта рэалізоўвалася ў нацыянальным патэнтным ведамстве Таджыкістана. Прадстаўнік ведамства пацвердзіў паспяховую рэалізацыю пілотнай фазы праекта, у сувязі з чым удзельнікамі пасяджэння было прынята рашэнне перавесці праект у прамысловы рэжым і забяспечыць магчымасць працы ў створанай ЕАПВ сістэме для ўсіх нацыянальных ведамстваў рэгіёну.

Таксама ў ходзе пасяджэння ЕАПВ прадставіла ўдзельнікам інфармацыю аб ходзе стварэння комплекснай інфармацыйнай сістэмы ЕАПВ і вынікі завершанай нядаўна навукова-даследчай работы па фарміраванні агульнай Еўразійскай экспертна-інфармацыйнай прасторы ў галіне прамысловай уласнасці.

Акрамя гэтага, на пасяджэнні былі разгледжаны пытанні ўдасканалення дзейнасці ПРГІ і актуалізацыі звестак у Фармацэўтычным рэестры ЕАПВ.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх