2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2 апреля 2025

Падзеі

2 красавіка штогод адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 г. кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпісалі Дагавор аб стварэнні супольнасці Расіі і Беларусі, а праз год – Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, што паклала пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі дзвюх краін.

Прызнаючы неабходнасць аб’яднання намаганняў для развіцця сферы інтэлектуальнай уласнасці, яшчэ ў 1994 г. было заключана пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы прамысловай уласнасці.

У рамках працягу ўзаемадзеяння ў дадзеным напрамку 13 сакавіка гэтага года падпісана пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Акрамя таго, упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі дзвюх краін на сістэматычнай аснове прымаюцца рашэнні, накіраваныя на гарманізацыю заканадаўства і інфраструктуры ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. У рамках указанай работы падпісаны наступныя дакументы:

У якасці інструмента для развіцця партнёрства выкарыстоўваюцца ў тым ліку пляцоўкі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і ЕАПА, Еўразійскай эканамічнай камісіі і Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Шматвектарная сумесная дзейнсаць спрыяе павышэнню навукова-тэхнічных магчымасцей не толькі асобных краін, але і ўсяго рэгіёну, што спрыяльна адбіваецца на ўмацаванні патэнцыялу Беларусі і Расіі і яднанні народаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: belta.by/