У НЦІУ прайшоў IV турнір па настольным тэнісе

3 мая 2024

Цікавае

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прайшоў IV турнір па настольным тэнісе сярод супрацоўнікаў, арганізаваны першаснай прафсаюзнай арганізацыяй ведамства пры падтрымцы кіраўніцтва і Савета маладых навукоўцаў.

Правядзенне турніру ўжо стала добрай традыцыяй у НЦІУ.

На працягу некалькіх дзён удзельнікі ўступалі ў гарачыя бітвы за тытул самых моцных, смелых і спартыўных сярод калег. Пераможцам турніру ўручаны ўзнагароды і памятныя прызы ў знак прызнання і заахвочвання іх спартыўнага духу і намаганняў.

Турнір праводзіцца на штогадовай аснове з мэтай актывізацыі масавай фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы ў ведамстве. Віншуем усіх удзельнікаў і арганізатараў з паспяховым завяршэннем турніру і выказваем надзею на далейшае развіццё падобных ініцыятыў у НЦІУ!


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка