7 марта 2025

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці віншуе з юбілеем беларускага кампазітара, піяніста, прадзюсара, народнага артыста Беларусі, члена Саюза кампазітараў Беларусі Васіля Пятровіча Раінчыка.

Васіль Пятровіч з’яўляецца членам рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета, створанага пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі ў мэтах садзейнічання эфектыўнай ахове правоў аўтараў і іншых праваўладальнікаў у адпаведнасці з артыкулам 52 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Падрабязней пра работу савета – па спасылцы.

Моцнага здароўя і новых творчых дасягненняў, паважаны Васіль Пятровіч!

Віншуем!

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фото: НЦИС

Вверх