Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці віншуе з юбілеем кампазітара, народнага артыста Беларусі, члена Саюза кампазітараў Беларусі і Расіі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета ведамства Эдуарда Сямёнавіча Ханка.
Эдуард Ханок з’яўляецца членам Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета, створанага пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі ў мэтах садзейнічання эфектыўнай ахове правоў аўтараў і іншых праваўладальнікаў у адпаведнасці з артыкулам 52 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Падрабязней можна даведацца па спасылцы.
Моцнага здароўя і новых творчых дасягненняў, паважаны Эдуард Сямёнавіч!
Віншуем!
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).